dcsimg

Карась ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages
 src=
Карась

Карасi (па-лацінску: "Carassius") — род прэснаводных рыб сямейства карпавых.

Распаўсюджаныя два вiды рыбы:

  • Карась звычайны, або залаты (Carassius carassius)
  • Карась срэбраны (Сarassius auratus), якi бывае двух падвiдаў.

Пашыраны ў Эўразii. Адзiн падвiд (Сarassius auratus auratus, кітайскі срэбраны карась), ад якога паходзiць акварыюмная залатая рыбка, жыве ў Кiтаi, другi (Сarassius auratus gibelio) — ад басэйну Амура да Эўропы. На Беларусь карась срэбраны завезены ў 1948. Жывуць у азёрах, рэках, сажалках.

Даўжыня да 50 см, маса да 5 кг. Луска буйная. Цела высокае, сьпiна цёмна-карычневая, бакi залацiстыя. Палавая сьпеласьць дасягаецца праз 2—5 гадоў. Для карася срэбранага ўласьцiвы гiнагенэз. Нераст парцыённы. Кормяцца бэнтасам, плянктонам, воднай расьлiннасьцю, дэтрытам. Зiмуюць на дне вадаёмаў, у муле.

Крыніцы

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа»

Commons-logo.svgсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі

Карась: Brief Summary ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages
 src= Карась

Карасi (па-лацінску: "Carassius") — род прэснаводных рыб сямейства карпавых.

Распаўсюджаныя два вiды рыбы:

Карась звычайны, або залаты (Carassius carassius) Карась срэбраны (Сarassius auratus), якi бывае двух падвiдаў.