dcsimg

Эўрапейская казуля ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Эўрапе́йская казу́лясысун сямейства аленевых атраду парнакапытных. Від пашыраны ў Эўразіі. Каштоўная паляўніча-прамысловая жывёла. Драпежныя ворагі: воўк, ліс, рысь і бадзяжныя сабакі[1].

Жыве ў шыракалістых і мяшаных лясах з палянамі, высечкамі, сенакосамі і паплавамі. Корміцца да 90 відамі расьлінаў: травой, лісьцем, парасткамі хмызьнякоў і дрэваў (брызгліна, бяроза, вярба, дуб, крушына і рабіна). Узімку падкормліваецца сенам, карняплодамі, адкідамі збожжа і сухімі галінкамі асіны, бярозы, вярбы, дубу і рабіны. Лінька ў красавіку — траўні і верасьні. Трымаецца малымі статкамі. Гон у жніўні — кастрычніку. Цяжарнасьць 6—10 месяцаў зь лятэнтнай ступеняй разьвіцьця аплодненай заплодкавай вузы. Нараджае 2-х, часам 3-х, цялятаў у траўні — чэрвені. Працягласьць жыцьця 11—16 гадоў[1]. Можа скакаць на адлегласьць да 1,5—2 мэтраў, некаторыя асобіны — да 6 мэтраў[2]. Найбольш спрыяльныя ўмовы для эўрапейскіх казуляў у малых лясах сярод адкрытых прастораў. У сьнежныя зімы ваўкі могуць істотна зьнізіць іх колькасьць. Казулянятаў у першыя месяцы жыцьця найчасьцей здабываюць лісы[3].

Выгляд

Даўжыня цела 120—135 см. Вышыня ў карку 75—85 см. Маса 25—35 кг. Самцы большыя за саміцаў. Цела зграбнае і лёгкае. Ногі высокія. Галава адносна малая. У самцоў ёсьць малыя рогі, якія штогод у кастрычніку — лістападзе адпадаюць і да красавіка вырастаюць зноў. Кароткі хвост (2—3 см), схаваны ў поўсьці. Густая поўсьць узімку буравата-шэрая, улетку рудая. Маладняк плямісты. Азадак каля хваста белы[1].

Беларусь

Эўрапейскія казулі жывуць па ўсёй Беларусі. На пачатак 1982 году ў Беларускай ССР налічвалася 18,2 тыс. асобінаў[1]. Паводле зімовага ўліку на пачатку 2012 г., у Беларусі было каля 73,5 тыс. эўрапейскіх казуляў[4]. На 2017 г. шчыльнасьць пасяленьня ў заходніх і паўднёвых раёнах Беларусі складала 6—15 асобінаў на 1000 гектараў лесу. У паўночных раёнах — толькі 2—4 асобіны на 1000 га лесу[3].

Крыніцы

  1. ^ а б в г Пётар Козла. Казуля (Capreolus capreolus) // Энцыкляпэдыя прыроды Беларусі ў 5 тамах / гал.рэд. Іван Шамякін. — Менск: Беларуская савецкая энцыкляпэдыя, 1983. — Т. 2. — С. 431. — 522 с. — 10 000 ас.
  2. ^ Анастасія Рыжкова. Самы маленькі алень // Зьвязда : газэта. — 19 ліпеня 2016. — № 137 (28247). — С. 9. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ а б Паляваньне на эўрапейскую казулю // Партал «Паляваньне ў Беларусі» (УП «Аўтаматызаваныя тэхналёгіі турызму»), 2017 г. Праверана 23 жніўня 2017 г.
  4. ^ Сяргей Расолька. Распачалося паляваньне на казулю // Зьвязда : газэта. — 17 траўня 2012. — № 92 (27207). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  5. ^ Лесапаляўнічая гаспадарка // ДУ «Шчучынская лясная гаспадарка», 2016 г. Праверана 23 жніўня 2017 г.
  6. ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2015 год (16 253,61 за даляр) // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, 2016 г. Праверана 21 жніўня 2017 г.
  7. ^ Цэны і бягучы сэзон паляваньня // ДУ «Гарадзенская лясная гаспадарка», 2016 г. Праверана 23 жніўня 2017 г.
  8. ^ Цана паляваньня // ДУ «Астравецкая лясная гаспадарка», 7 сакавіка 2017 г. Праверана 23 жніўня 2017 г.

Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svgсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Паляваньне // ДУ «Ваўкавыская лясная гаспадарка», 2016 г. Праверана 23 жніўня 2017 г.
license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі

Эўрапейская казуля: Brief Summary ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Эўрапе́йская казу́ля — сысун сямейства аленевых атраду парнакапытных. Від пашыраны ў Эўразіі. Каштоўная паляўніча-прамысловая жывёла. Драпежныя ворагі: воўк, ліс, рысь і бадзяжныя сабакі.

Жыве ў шыракалістых і мяшаных лясах з палянамі, высечкамі, сенакосамі і паплавамі. Корміцца да 90 відамі расьлінаў: травой, лісьцем, парасткамі хмызьнякоў і дрэваў (брызгліна, бяроза, вярба, дуб, крушына і рабіна). Узімку падкормліваецца сенам, карняплодамі, адкідамі збожжа і сухімі галінкамі асіны, бярозы, вярбы, дубу і рабіны. Лінька ў красавіку — траўні і верасьні. Трымаецца малымі статкамі. Гон у жніўні — кастрычніку. Цяжарнасьць 6—10 месяцаў зь лятэнтнай ступеняй разьвіцьця аплодненай заплодкавай вузы. Нараджае 2-х, часам 3-х, цялятаў у траўні — чэрвені. Працягласьць жыцьця 11—16 гадоў. Можа скакаць на адлегласьць да 1,5—2 мэтраў, некаторыя асобіны — да 6 мэтраў. Найбольш спрыяльныя ўмовы для эўрапейскіх казуляў у малых лясах сярод адкрытых прастораў. У сьнежныя зімы ваўкі могуць істотна зьнізіць іх колькасьць. Казулянятаў у першыя месяцы жыцьця найчасьцей здабываюць лісы.

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі