dcsimg

Брызглінавыя ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Брызглінавыя (Celastraceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 96 родаў і каля 1350 відаў[1].

Апісаньне

Прадстаўнікі гэтага сямейства — травы аднагадовыя ды шматгадовыя, хмызьнякі, ліяны, дрэвы. Лісьце чарговае або супратыўнае, простае. Кветкі ў суквецьці або адзіночныя, радыяльна сымэтрычныя або слаба асымэтрычныя. Чашалісьцікаў (3–)4–5(–7). Пялёсткаў 0 або (3–)4–5(–7). Тычачак 3–5(–10)[2].

Арэал

Распаўсюджаныя амаль ва ўсім сьвеце[3][2].

Крыніцы

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
  2. ^ а б Flora of North America. efloras.org. Праверана 29.11.2019 г. (анг.)
  3. ^ Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 29.11.2019 г. (анг.)
license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі

Брызглінавыя: Brief Summary ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Брызглінавыя (Celastraceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 96 родаў і каля 1350 відаў.

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі